[You must be registered and logged in to see this link.]
[You must be registered and logged in to see this link.]
lockie wrote:
Беларускі полк "ПАГОНЯ"
Беларускі полк "Пагоня" выказвае спачуванні блізкім загінулага добраахвотніка Эдуарда Лобава.
26 студзеня пад Вуглядарам загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Яму было 34 гады.
Яго паплечнік паведаміў пра гібель ваяра:
Ён з паплечнікам паляваў на танкі з Джавелінам. Потым уступіў у бліжні бой, асабіста знішчыў больш за 5 расейцаў. Атрымаў асколачнае раненне. Неўзабаве памёр.
Эдуард ваяваў на баку Украіны з 2015 года. Пасля яго арышту ў 2010 годзе па сфабрыкаваным палітычным абвінавачванні ён правёў у няволі амаль 4 гады, пасля чаго перабраўся ва Украіну і ўступіў у Тактычную групу "Беларусь", каб супрацьстаяць расейскай агрэсіі і змагацца за свабоду краіны з акупантамі.
У апошні час беларус служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе, удзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля ад маскалей.
Мы выказваем шчырыя спачуванні сям'і загінулага і яго пабрацімам.
З пачатку поўнамаштабнай вайны загінулі ўжо як мінімум 19 беларусаў, якія смела абаранялі Украіну ад захопніцкіх расейскіх войскаў.
Героі не паміраюць!
lockie wrote: